З’езд палякаў Беларусі выбраў старшынёй Борыс
У Гродне 15 сакавіка прайшоў VII З’езд СПБ, на якім старшынёй абраная Анжаліка Борыс (148 галасамі). Усяго на з’ёзд запрашалі 225 дэлегатаў, 167 прыехалі, 163 атрымалі мандаты, прыдатныя да галасавання. Кворум – 153 галасы. З’езд і галасаванне прызнаныя паўнамоцнымі.
Апрача Анжалікі Борыс, на старшыняў намінавалі Мечыслава Яскевіча і Юзэфа Пажэцкага. Пажэцкі зняў кандыдатуру на карысць Борыс, Яскевіч набраў 15 галасоў.
Павітальны зварот З'езду даслалі прэм'ер Польшчы Дональд Туск і міністр замежных справаў Радаслаў Сікорскі.
Прысутнічалі Аляксандр Мілінкевіч і Іна Кулей.
На з’ездзе былі прадстаўнікі Польскай дзяржавы – ураду, абедзьвюх палатаў парламенту, амбасады ў Беларусі. Быў і сам амбасадар Генрык Літвін.