З’езд Партыі БНФ адбудзецца 8-9 снежня, прагназуецца барацьба за лідэрства
З’езд Партыі БНФ адбудзецца 8-9 снежня. Такое рашэнне ў суботу прыняў Сойм партыі. Паводле звестак “Нашай нівы”, на з’ездзе чакаецца барацьба за
лідэрства. Нібыта, сённяшняму старшыні Вінцуку Вячорку можа скласці
канкурэнцыю яго намеснік Алесь Міхалевіч.
Лідэр Партыі БНФ у сваім дакладзе падчас паседжання Сойму звярнуў увагу на небяспеку абноўленага расійскага імперыялізму для Беларусі, на заявы расійскіх дыпламатаў і палітыкаў пра размяшчэнне на тэрыторыі нашай краіны ядзернай зброі.
Вячорка падкрэсліў, што БНФ – гэта не проста апазіцыя, якая супраць Лукашэнкі. Паводле яго словаў, Народны Фронт бароніць нацыянальныя святыні і змагаецца за рэальную незалежнасць Бацькаўшчыны, інфармуе прэс-служба Партыі БНФ.