З'езд Партыі БНФ падтрымаў рашэнне пра выключэнне Міхалевіча

Пазачарговы з'езд Партыі БНФ падтрымаў рашэнне сойма аб выключэнні з партыі Алеся Міхалевіча. Па выніках тайнага галасавання выключэнне Міхалевіча падтрымалі 33 дэлегаты з'езду, двое ўстрымаліся, супраць прагаласавалі 28, адзін дэлегат у галасаванні не ўдзельнічаў, інфармуе БелаПАН.
Нагадаем, 33-гадовы намеснік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч у чэрвені быў выключаны з яе шэрагаў. Старшыня партыі Лявон Баршчэўскі сцвярджаў, што ён адмовіўся выконваць рашэнні сойма, крытыкаваў у СМІ партыйнае кіраўніцтва. Міхалевіч мяркуе, што партыйны статут дазваляе такую крытыку.