З'езд Партыі БНФ выбярэ кіраўніцтва, а пасля абмяркуе ўдзел у выбарах
На з'ездзе Партыі БНФ, які праходзіць у Мінску, прайшла дыскусія па змесце павесткі дня. Старшыня партыі Лявон Баршчэўскі прапанаваў спачатку вызначыцца, ці будзе фронт вылучаць свайго кандыдата ў прэзідэнты краіны. Калі будзе станоўчае рашэнне, вызначыць і кандыдата (ці кандыдатаў). Усе астатнія пытанні, як выбары кіраўніцтва Партыі БНФ, Баршчэўскі прапанаваў вырашыць толькі пасля гэтага, матывуючы тым, што інакш можа не быць кворуму (пасля выбару кіраўніцтва частка дэлегатаў сыйдзе). Супраць выступіў сябра Сойму Ігар Лялькоў, які падкрэсліў, што з'езд — справаздачна-выбарны і ўсе іншыя пытанні — другасныя і мусяць разглядацца па чарзе пасля вырашэння галоўнага — выбару новага кіраўніцтва партыі.
У выніку, прайшло галасаванне. Большасць дэлегатаў падтрымалі прапанову Лялькова (164 — "за", 127 — "супраць"). Лявон Баршчэўскі атрымаў яшчэ адну тактычную паразу на сённяшнім з'ездзе.
У выніку, прайшло галасаванне. Большасць дэлегатаў падтрымалі прапанову Лялькова (164 — "за", 127 — "супраць"). Лявон Баршчэўскі атрымаў яшчэ адну тактычную паразу на сённяшнім з'ездзе.