Згарэла царква, якую распісваў Алесь Пушкін

Вось што распавёў Еўрарадыё мастак Алесь Пушкін:


"І купал праваліўся. І ўсё пагарэла: і іканастас, і абраз дзевы Марыі. І святы Мікола, і святая Еўфрасінія — ўсе абразы, начынне ўсё. Толькі засталася калакольня і званы".

Будаўніцтва царквы ў мястэчку Бобр пачалося ў 1991 годзе. У 1995-м быў распачаты роспіс царкоўных сцен. Непасрэдны удзел у гэтым прымаў і мастак Алесь Пушкін.

 З 2005-га ў царкве рэгулярна праводзіліся набажэнствы.