Жабко: Вызваленне цэн можа пацягнуць іх кароткачасовае павышэнне
Вызваленне цэн можа пацягнуць іх кароткачасовае павышэнне. Пра гэта паведаміў 29 кастрычніка, выступаючы на прэс-канферэнцыі, першы намеснік міністра эканомікі Пётр Жабко.
Ён нагадаў, што ад сёння набыла моц пастанова аб адмене абмежаванняў на гандлёвыя надбаўкі. У сувязі з гэтым павелічэнне коштаў магчымае толькі ў першы час. У будучыні знізіць цэны прадпрымальнікаў прымусіць антыманапольны орган.
Пётр Жабко: “Сёння ёсць 50 таварных пазіцый, якія рэгулююцца і не адпушчаныя. Сёння ёсць канкурэнцыя і нават калі нейкія рухі і будуць у бок павелічэння, яны могуць быць, але давайце перахварэем. Раз перахварэем, а пасля ўсё стане на колы свае. Акрамя таго ў Міністэрстве эканомікі ёсць антыманапольны орган. Калі дзесьці будзе заўважана парушэнне антыманапольнага заканадаўства, гульня на павышэнне, то проста ўключым гэты інстытут, для таго каб паставіць усе кропкі над “і”, там дзе гэта будзе неабходна”.