Жадобін: беларускае войска не адмовіцца ад танкаў

Беларускае войска не адмовіцца ад танкавых фармаванняў. Такую заяву зрабіў міністр абароны генерал-лейтэнант Юрый Жадобін.  Паводле яго слоў, у цяперашні час некаторыя эксперты ставяць пад сумненне эфектыўнасць танкавых фармаванняў, спасылаючыся на тактыку безкантактнага бою. Аднак, як мяркуе Жадобін, сухапутныя войскі, у тым ліку і танкавыя часткі, захаваюць сваю ролю і ў будучым.

Сёння Беларусі мэтазгодна мець танкавыя і механізаваныя злучэнні. "Увогуле, будучае за гнуткімі і разнастайнымі формамі вядзення бою", — цытуе словы міністра абароны БЕЛТА.