Жанчына і два мужчыны трапілі пад цягнік "Баранавічы-Жытомір"
Здарэнне адбылося на перагоне паміж станцыямі "Баранавічы-Палескія" і "Баранавічы-Цэнтральныя" ўвечары 13 сакавіка.
Як паведамілі intex-press у Баранавіцкім АУС на транспарце, усе пацярпелыя — 40-гадовая жыхарка в. Арабаўшчына і двое жыхароў Баранавіч 24 і 29 гадоў — былі нападпітку. Жанчына спатыкнулася на рэйках і звалілася. Мужчыны намагаліся дапамагчы ёй падняцца — і ўся троіца трапіла пад цягнік.
Пацярпелыя шпіталізаваныя. Мужчыны — з чэрапна-мазгавымі траўмамі, у жанчыны, апроч іншых траўмаў, ампутаваныя абедзве нагі.