Жанчына і яе пасынак рабавалі могiлкi

Мiлiцыя Круглянскага раёна затрымала злодзеяў, якiя кралi металiчныя крыжы з могiлак. Імi аказалiся 38-гадовая магiляўчанка, якая нiдзе не працавала, i яе 15-гадовы пасынак.

Як расказаў першы намеснiк начальнiка Круглянскага РАУС Аляксей Iваноў, кралі яны прама ўдзень. Яны пад’язджалi да вясковых могiлак на аўтамабiлi, выбiралi крыжы з нержавейкi, вырывалi, грузiлi i з’язджалi.

Жанчына i падлетак збывалi крыжы на металалом у Магiлёве. Магiльны крыж у сярэднiм важыць 10—15 кiлаграмаў, а за кiлаграм металу плацяць 4—5 тысяч рублёў.

На сёння ўстаноўлена дачыненне злачыннай пары да больш за дзесятак выпадкаў крадзяжоў з могiлак Круглянскага i Бялынiцкага раёнаў.

“Звязда”