Жанчына трапіла пад цягнік мінскага метро, але толькі ўдарыла палец

Чарговая спроба самазабойства адбылася ў менскім метро. У суботу ў 8.16 на станцыі "Спартовая" пад прыбываючы электрацягнік кінулася 35-гадовая непрацуючая мінчанка. Пазней высветлілася, што яна знаходзіцца на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры. Жанчыну дасталі з-пад першага вагона з ударам вялікага пальца левай нагі. Аб гэтым паведамілі ў групе інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама. Прыпынак руху склаў 8 хвілін. Доступ пасажыраў на станцыю не перакрываўся.

БелаПАН