Жанчына з сярпом і рыдлёўкай забіла драпежніка
56-гадовая Камла Дэві, жыхарка штата Утаракханд у Індыі, набірала ваду з канала, калі на яе напаў леапард.
У гэты момант у руках жанчыны былі серп і рыдлёўка, імі яна і абаранялася. "Я змагалася з імі амаль паўгадзіны. Пасля я зразумела, што ён мёртвы", — цытуе словы пацярпелай РІА "Новости".
Камла Дэві шпіталізаваная, лекары ацэньваюць яе стан як стабільны. Яны былі здзіўленыя, што жанчыне ўдалося выжыць — у яе шматлікія пераломы і ўкусы па ўсім целе.