Жанна Літвіна атрымала прэмію Фонду Эберта
У Берліне старшыні грамадскага абяднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Жанне Літвіной 12 снежня ўручылі прэмію Фонду імя Фрыдрыха Эберта. Цырымонія адбывалася ў будынку Фонду Эберта — пасля прэсавай канферэнцыі і "круглага стала" па праблемах свабоды слова ў Беларусі. На ўручэнні прысутнічалі былыя амбасадары АБСЕ ў Мінску, прамаўляў прэм’ер-міністр федэральнай зямлі Бандэнбург Маціяс Плацэк. Узнагароду Жанне Літвіной уручыла кіраўніца Фонду Эберта Анке Фукс.
Выступоўцы адзначалі, што гэтая прэмія не толькі прызнанне заслуг Жанны Літвіной і Беларускай асацыяцыі журналістаў у барацьбе за свабоду слова, але і знак увагі Еўропы да праблем беларускіх СМІ.
Прэс-служба БАЖ