Жанну Літвіну і Марыну Коктыш дапыталі ў КДБ
Старшыню грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Жанну Літвіну
і намесніка галоўнага рэдактара "Народнай волі" Марыну Коктыш сёння дапыталі ў КДБ як сведкаў па справе аб масавых беспарадках у Мінску.
Аб падрабязнасцях допыту яны нічога не паведамляюць, бо далі падпіску аб неразгалошванні матэрыялаў справы.
Раней адбыўся допыт намесніка старшыні ГА "БАЖ" Андрэя Бастунца, а на заўтра на размову ў КДБ выклікаюць яшчэ аднаго намесніка Літвіной — Аліну Суравец, паведамляе прэс-служба "БАЖ".