Жаночая зборная Беларусі па біятлоне заняла 7-е месца ў эстафеце

Сёмае месца заняла ў эстафеце 4х6 кіламетраў жаночая зборная Беларусі па біятлоне на чэмпіянаце Еўропы, які праходзіць у Чэхіі.
Нашая каманда ў складзе Анастасіі Грушэцкай, Надзеі Скардзіна, Карыны Савосік і Вольгі Цецярук з адным штрафным кругам (10 дадатковых патронаў) прайграла пераможцам са зборнай Украіны аж 9 хвілін і 21 секунду. Агулам стартавалі 12 камандаў.

Нагадаем, таксама сёмае месца сёння ў эстафеце заняла і мужчынская зборная Беларусі.

Прессбол