Жбогар і Клінтан выказаліся за падтрымку дэмакратыі ў Беларусі
Міністр замежных справаў Славеніі, старшыня Камітэту міністраў Савету Еўропы Самуэль Жбогар падчас сустрэчы з дзяржсакратаром ЗША Хілары Клінтан выказаўся ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. Як паведамляе Радыё "Свабода", гэтыя заявы прагучалі падчас цяперашняга візіту Жбогара ў ЗША. Паведамляецца, што падчас сустрэчы Самуэля Жбогара з Хілары Клінтан размова ішла пераважна пра заходнебалканскія справы. Аднак пры гэтым бакі абмеркавалі і іншыя тэмы міжнароднай палітыкі, у тым ліку і беларускую сытуацыю. Як паведаміў журналістам міністр Жбогар, дзяржсакратар пагадзілася з пазыцыяй Любляны адносна неабходнасці падтрымаць дэмакратычныя працэсы ў Беларусі.
У сваіх апошніх публічных выступах Самуэль Жбогар неаднойчы выказваўся за вяртанне Беларусі статусу адмыслова запрошанага ў ПАСЕ, але пры выкананні Мінскам асноўных стандартаў у галіне правоў чалавека. Ён таксама адзначаў, што адна з умоваў вяртання краіны ў гэту арганізацыю — удзел у працы Парламенцкай Асамблеі беларускай апазыцыі разам з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў.