Жодзінскае "Тарпеда" стала першым паўфіналістам Кубка Беларусі па футболе
17 сакавіка на поле сталічнага САК "Алімпійскі" ў рамках 1/4 фіналу Кубка Беларусі па футболе жодзінскае "Тарпеда" абыграла наваполацкі "Нафтан" з лікам 3:1. На гол навапалачаніна Валерыя Стрыпейкіса на 28-й хвіліне матчу "Тарпеда" адказала мячом Антона Бруснікіна на 33-й хвіліне гульні. А пасля перапынку дублем адзначыўся Аляксей Казлоў (на 78-й і 84-й хвілінах матчу), паведамляе "Спорт Беларусь".
Такім чынам, атрымаўшы па суме матчаў перамогу з лікам 5:1, у паўфінал Кубка Беларусі прайшло жодзінскае "Тарпеда".
Такім чынам, атрымаўшы па суме матчаў перамогу з лікам 5:1, у паўфінал Кубка Беларусі прайшло жодзінскае "Тарпеда".