Жонка Канаплёва звольнілася з Міністэрства адукацыі

Жонка Уладзіміра Канаплёва, старшыні Палаты прадстаўнікоў, які ўчора папрасіўся ў адстаўку “па стане здароўя”, звольнілася з Міністэрства адукацыі. Пра гэта газеце “Салідарнасць” паведамілі ў аддзеле кадраў міністэрства. 
Ала Канаплёва працавала начальнікам упраўлення спецыяльнай адукацыі. Калісьці яна разам з мужам прымала актыўны ўдзел у зборы на Магілёўшчыне подпісаў у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, пераехала са Шклова ў Мінск.

Пра падрабязнасці яе звальнення ў Мінадукацыі адмаўляюцца гаварыць.