Жукоўскага асудзілі "за хуліганства" да 8 сутак арышту

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля сёння асудзіў гомельскага актывіста дэмакратычных сілаў Канстанціна Жукоўскага да 8 сутак адміністрацыйнага арышту.Ён прызнаны вінаватым у парушэнні артыкула 17.1 КаАП (дробнае хуліганства), паведамляе БелаПАН.  Сведкі хуліганства — двое супрацоўнікаў УКДБ па Гомельскай вобласці — заявілі, што Жукоўскі нецэнзурна лаяўся, знаходзячыся каля будынку КДБ.
 
Сваю віну актывіст не прызнаў. Нагадаем, Жукоўскі быў затрыманы сёння ля будынка КДБ, дзе чакаў сваіх сяброў, якіх выклікалі на допыт. Паводле яго слоў, ён здымаў на відэакамеру помнік Феліксу Дзяржынскаму.