Жульет Бінош дэбютуе ў якасці танцоркі
Французская кіназорка Жульет Бінош у верасні 2008 года з'явіцца на
сцэне лонданскага Нацыянальнага тэатра ў харэаграфічным спектаклі
"In-I". Як піша BBC News, гэта будзе яе дэбют у якасці танцоркі. Спектакль ставіць брытанскі харэограф Акрам Хан, а дэкарацыі стварае скульптар Аніш Капур, лаўрэат Тэрнэраўскай прэміі.
"In-I" - гэта скарачэнне працоўнай назвы "Inside Eye" ("Усярэдзіне вачэй"): Бінош, Хан і Капур не змаглі ўтрох прыдумаць назву спектакля, якая б задавальняла ўсіх.
Акрам Хан працаваў раней з зоркамі рознага кшталту - ад балерыны Сільві Гіём да поп-спявачкі Кайлі Міноўг і скульптара Энтані Гормлі. У пастаноўцы "In-I" Хан выступіць не толькі ў якасці харэографа, але таксама танцора, спевака і гітарыста.
Прагоны спектакля прызначаныя на 6-17 верасня, а прэм'ера запланаваная на 19-е. У гэтыя ж дні ў Нацыянальным тэатры будзе паказаная кінапраграма "Ju'bi Lations" - рэтраспектыва фільмаў Бінош.
Жульет Бінош атрымала ў 1993 годзе ўзнагароды Французскай кінаакадэміі і Венецыянскага кінафэсту за ролю ў фільме Кшыштафа Кеслеўскага "Тры колеры: сіні", а ў 1997-м - прэміі Еўрапейскай і Амерыканскай кінаакадэмій, а таксама "Срэбнага мядзведзя" Берлінскага фэсту за ролю ў фільме Энтані Мінгелы "Англійскі пацыент".
Фота: www.lookatme.ru