Журналіст Аляксандр Тамковіч прэзентуе сёння свае “Лёсы”
Сёння, 22 кастрычніка ў сядзібе партыі БНФ адбудзецца прэзентацыя кнігі журналіста Аляксандра Тамковіча "Лёсы". Яна прысвечана жыццю і дзейнасці асобаў найноўшай гісторыі Беларусі. "Лёсы" Аляксандра Тамковіча — гэта 50 інтэрв’ю-маналогаў з вядомымі дзеячамі беларускага адраджэння: палітыкамі, грамадскімі і творчымі дзеячамі. Кніга пісалася пяць гадоў і выдавалася ў меншым аб'ёме, а цяпер выйшаў дапоўнены варыянт. Цяпер журналіст працуе над новымі інтэр’вю-маналогамі, якія ўвойдуць ужо ў наступную кнігу “Лёсы”, паведамляе Радыё Свабода.