Журналісты даведаліся пра дату выхаду новага альбома U2

Журналісты інтэрнэт-выдання Paste высвятлілі дату выхаду новага альбома ірландскага рок-гурта U2. Як паведамляецца, 12-я кружэлка калектыва, якая, хутчэй за ўсё, атрымае назву "No Line on the Horizon", выйдзе 23 лютага 2009 года.

Інфармацыя пра дату і назву новай кружэлкі U2 з'явілася на рэсурсе Hmv.com, які анансуе продаж будучай плыты. Наведвальнікі сайта ўжо могуць аформіць замову на куплю "No Line on the Horizon".

Як раней заявіў гітарыст і бэк-вакаліст калектыва Эдж, альбом будзе ўмоўна падзелены на дзве часткі: у першую ўвойдуць песні, якія былі запісаныя хутка, а ў другую – тыя кампазіцыі, якія прайшлі "стандартны цыкл змен", непазбежны пры працы над кружэлкай.

Нагадаем, што першапачаткова выхад новага альбома U2 быў запланаваны на 14 лістапада, аднак пазней музыкі абвясцілі, што ім бракуе некалькіх кампазіцый для завяршэння працы над запісам, і перанеслі рэліз на пачатак 2009 года. Як паведамлялася раней, 12-я кружэлка ірландскай каманды мела дзве працоўных назвы - "Sexy Boots" і "No Line On The Horizon".

Фота: www.play-guitar.ru