“Жыццё, каханне і перамены” ад Лені Кравіца
Восьмая ў дыскаграфіі артыста плытка
завецца вельмі прэтэнцыёзна — «It Is Time for a Love Revolution» (Гэта час для
рэвалюцыі кахання). У інтэрв'ю рэсурсу Popmatters музыка
сказаў, што альбом прысвечаны «жыццю, каханню і пераменам. Гэта вельмі
пазітыўная плытка, і яна тычыцца таго, што зараз адбываецца ў свеце. Мы ніколі
не зможам змяніць і палепшыць становішча рэчаў датуль, пакуль мы не будзем
думаць усе разам, глабальнай супольнасцю. Гэтаму і прысвечаны мой альбом —
каханню, разуменню, зносінам. Ён прысвечаны нам, усім людзям Землі!».
На пытанне пра музычны бок альбома Лені Кравіц адказаў, што гэта будзе «сапраўдны рок-н-рол з элементамі фанка і блюзу. Я асабліва не мудрагеліў з аранжыроўкамі — усё зроблена і адыграна вельмі проста. Я зазначу, што гэта працуе мацней, б'е проста ў твар — не як перапрадзюсіраваны поп-запіс».
Некаторыя новыя песні, як прызнаўся Лені, носяць ярка выяўлены палітычны характар. Так, кампазіцыя «Back in Vietnam» намякае, па словах музыкі, на тое, што адбываецца зараз у Іраку. «Гісторыя паўтараецца. Навошта некалькі разоў наступаць на адны і тыя жа граблі?» - па-філасофску зазначае Кравіц.