Жыццё Луі Армстронга экранізуюць нямым фільмам
Уладальнік гатэляў Дэн Прыцкер (Dan Pritzker) здыме нямы фільм пра
жыццё амерыканскага джазавага музыкі Луі Армстронга, паведамляе
ContactMusic. У карціне "Луі" будуць выкарыстаныя застаўкі з напісанымі фразамі герояў. Фільм будзе распавядаць пра дзяцінства музыкі ў Новым Арлеане.
Прыцкер, які займае 246 радок ў спісе найбагацейшых людзей ЗША, выступіць прадзюсарам і рэжысёрам праекту. Ён плануе прадставіць свой фільм ужо ў 2010 годзе. Паказы ў шасці гарадах Амерыкі будуць праходзіць пад акампанемент трубача Ўінстана Марсаліса.
У планах Прыцкера зняць таксама карціну пра жыццё Бадзі Болдэна, якога многія лічаць першым джазмэнам у гісторыі музыкі.
У кастрычніку 2008 года аб намеры зняць біяграфічны фільм пра Луі Армстронга заявіў акцёр і рэжысёр Форэст Уітакер. Пры гэтым у карціне "What A Wonderful World" Уітакер выканае ролю самога Армстронга.
Фота: www.jazzportal.ru