Жыццё Някляева ў бяспецы, палітык у прытомнасці
Кандыдат на прэзідэнта Ўладзімір Някляеў знаходзіцца ў гарадской клінічнай лякарні хуткай медычнай дапамогі. Ён у прытомнасці, пагрозы яго жыццю няма. Пра гэта паведаміў журналістам галоўны лекар установы Віктар Сірэнка, паведамляе БЕЛТА. Побач з Някляевым знаходзіцца яго жонка. Больш падрабязную інфармацыю пра стан здароўя палітыка лекары абяцаюць пазней.