Жыццё траўмаваных вайскоўцаў – па-за пагрозай

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік начальніка Беларускай вайсковай пракуратуры Ўладзімір Купава. Па яго словах, зараз ідзе праверка і высвятляюцца прычыны выбуху. Аднак наколькі зацягнецца гэтая праверка, пракурорскія работнікі пакуль сказаць не могуць.

Купава: "Выбух неразарванага выбуханебяспечнага прадмета. Пасля выбуху ад гэтага прадмета нічога не засталося. Таму трэба высвятляць абставіны".

Нагадаем, выбух на вайсковым палігоне адбыўся 15 верасня. Ад яго пацярпелі чатыры чалавекі.