Жыхар Бабруйска душыў свайго ўнука за кінутую ў тэлевізар машынку
Здарэнне адбылося ў снежні мінулага года. Цяпер жа прайшоў суд.
Як інфармуе БелаПАН, 49-гадовы мужчына за пагрозу забойствам 4-гадоваму унуку і дачцы асуджаны на 6 месяцаў арышту. Падчас здзяйснення злачынства ён быў у стане алкагольнага ап'янення. Яго раззлавала тое, што хлопчык кінуў у тэлевізар цацачную машынку.
Калі дачка стала абараняць свайго сына, зламыснік схапіў рукамі яе за шыю, спрабаваў душыць, пагражаў забіць. Яна выбегла на вуліцу, але яе дагнаў бацька і зноў пачаў душыць. На шчасце, прыбеглі сваякі, якія выратавалі жанчыну.
Фота — Fotolia