Жыхар Бабруйска катаўся на скрадзенай пад Масквой іншамарцы

Жыхара Бабруйска затрымалі афіцэры спецпадраздзялення ДАІ Беларусі "Страла". Яго падазраюць у крадзяжы іншамаркі ў Расіі.  Як інфармуе БЕЛТА, супрацоўнікі "Стралы" спынілі аўтамабіль, за рулём якога сядзеў бабруйчанін, на аўтадарозе Мінск — Гомель за перавышэнне хуткасці. Падчас праверкі дакументаў высветлілася, што на машыну прыкручаныя рэгістрацыйныя знакі ад іншага аўтамабіля, а гэтае аўто ў нашай краіне не зарэгістраванае.

Неўзабаве афіцэры па тэлефоне паразмаўлялі з сапраўдным гаспадаром-жыхаром Падмаскоўя. Ён і распавёў, што ў той жа дзень у яго скралі аўтамабіль і яшчэ не паспеў заявіць пра гэта ў міліцыю.