Жыхар Баранавічаў кідаў у аўтамабіль слоікі з вадой

У Баранавічах міліцыянты затрымалі непрацуючага мясцовага жыхара. Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі, мужчына кідаў са свайго гаўбца шматпавярховага дома шкляныя слоікі з вадой у аўтамабіль "Сеат", які стаяў у двары.

Ён пашкодзіў у аўтамабілі ветравое шкло і капот. Шкоду ацанілі ў 5 мільёнаў рублёў.

Міліцыянты затрымалі мужчыну і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Высветлілася, што "бамбардавальнік" раней ужо быў судзімы за хуліганства.  

Фота: narod.ru