Жыхар Баранавічаў прымусіў завод заплаціць за сапсаваны матацыкл

Больш за год дамагаўся вяртання грошай у адміністрацыі мінскага велазавода за дрэнна зроблены і куплены ім матацыкл жыхар Баранавічаў Аляксандр Дзянішчык.  Матацыкл ён набыў у красавіку мінулага года і ўжо праз месяц не змог ім карыстацца: не працавала электраабсталяванне, тармазы, цёк карбюратар. Мужчына вырашыў вярнуць матацыкл заводу і забраць грошы. Перапіска і тэлефанаванні доўжыліся амаль год.

Нарэшце, у Баранавічы прыехалі прадстаўнікі прадпрыемства, забралі сапсаваную тэхніку і аддалі 1 мільён 900 тысяч рублёў. Дарэчы, летась за матацыкл Аляксандр Дзянішчык аддаў 1 млн 600 тыс., а цяпер такі матацыкл каштуе 2 млн 700 тыс. рублёў.

Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы