Жыхар Баранавічаў вырашыў перад паводкай зарабіць на гумовых ботах
Калі верыць сіноптыкам, вясной Беларусь чакае моцная паводка. Як паведамляюць некаторыя СМІ, у Мінску з паліц абутковых крамаў пакупнікі ўжо змятаюць гумовыя боты. Відаць, на гэтай інфармацыі і зрабіў высновы жыхар Баранавічаў. 25 лютага міліцыянты разам з супрацоўнікамі падатковай інспекцыі злавілі яго ў Лепельскім раёне Віцебшчыны па дарозе да Мінску. У машыне грамадзянін вёз гумовы абутак расійскай вытворчасці без неабходнай маркіроўкі. Кантрабандны тавар агульным коштам амаль 12 мільёнаў у яго канфіскавалі.