Жыхар Барысава пасварыўся з банкаматам “Беларусбанка”

25-гадовы жыхар Барысава пашкодзіў банкамат “Беларусбанка”, паведамляе “Электронны Барысаў”. Ягоныя дзеянні кваліфікавалі як “Хуліганства”. Міліцыя пакуль адпусціла зламысніка дадому, хоць на яго і завялі крымінальную справу. У любым выпадку малады чалавек павінен будзе заплаціць 1 мільён 200 тысяч рублёў — на такую суму ацэньваюць нанесеную ім шкоду.