Жыхар Брэста атруціўся на ўкраінскім вяселлі

У Львоўскай вобласці 5 чалавек трапілі ў лякарню з атручваннем пасля святкавання вяселля. Сярод іх 8-гадовае дзіця і жыхар горада Брэста, паведамляе www.gazeta.lviv.ua.

Пацярпелыя працягваюць заставацца ў шпіталі ў стане сярэдняй цяжкасці. Усе яны былі гасцямі на вяселлі, якое адбылося ў рэстаране горада Жоўква. Чым канкрэтна атруціліся гэтыя людзі, высвятляецца.