Жыхар Брэста крыў дах дома сувоямі святой кнігі (фота)
Тры звіткі перапісанага на іўрыце тэксту Бібліі знайшоў жыхар Брэста. Гаспадар
дома перад вайной, не ведаючы, што гэта за сувоі, паслаў іх на даху,
каб не капала на галаву. Такія звіткі называюцца «тора». У абласным краязнаўчым музеі торы датуюць канцом ХІХ – пачаткам ХХ стагодзьдзя. Яны моцна пашкоджаная пажарам і вадою.
Звіткі з цялячае скуры мужчына перадаў у яўрэйскае таварыства “Брыск” (Брэст на іўрыце).
Cтаршыня таварыства Барыс Брук паведаміў Еўрарадыё: – Знаходка адбылася ў доме нумар 53 па вуліцы Шаўчэнкі. Раней гэта была слабодка, прыгарад Шпановічы.
Рабін брэсцкай сінагогі Хаім Рабіновіч сказаў: – Да гэтага знаходзілі невялікія кавалкі торы. А вось такое ўпершыню. А па ідэі ў Беларусі павінна быць некалькі тысяч такіх тор, – пры кожнай сінагозе маюць быць як мінімум тры торы. Толькі ў Брэсце ў 1934 г. было сорак сінагог.
Цяпер ацэньваецца магчымасць рэстаўрацыі знаходак. Яны будуць выстаўляцца ў музеях горада.
Найбольш захаваны сувой брэсцкай торы
Пашкоджаныя пажарам сувоі
Так выглядае любая непашкоджаная тора ў разгорнутым выглядзе
А ў шафе - згорнутая тора ў пурпуровым аксаміце
Здымкі Паўла Грыня