Жыхар Чылі ачуняў на ўласным пахаванні

Пажылога чылійца збіраліся пахаваць жыўцом. На момант "смерці" яму быў 81 год. Аднак пад час пахавання на вачах у сваіх родных ён ачуняў.
Напярэдадні дзядуля страціў прытомнасць. Яго сваякі вырашылі, што ён памёр, і замест лекараў звярнуліся ў пахавальнае агенцтва, паведамляе AFP.

Пасля таго, як дзядуля “паўстаў з мёртвых”, ён быў здзіўлены тым, што адбываецца навокал. Між тым, ён не паскардзіўся на здароўе і папрасіў шклянку вады. Гэта шакіравала сваякоў, якія доўга не маглі паверыць у абуджэнне старога.