Жыхар Добруша абрабаваў банк як у кіно

Жыхар Добруша абрабаваў разлікова-касавы цэнтр аднаго з банкаў раённага цэнтра. Як паведамляе БелаПАН, 29 красавіка ў 16.40 спрацавала кнопка трывожнай сігналізацыі ў банка. Міліцыянтам, якія прыбылі на месца здарэння, касір банка паведаміла, што ў будынак увайшоў мужчына з павязкай на твары. Ён пераскочыў праз стойку, забраў 52 тыс. расійскіх рублёў, больш за 1,5 тыс. долараў ЗША і ўцёк.

Знайсці зламысніка дапамаглі камеры відэаназірання, якія абсталяване памяшканне разлікова-касавага цэнтра. Міліцыянты затрымалі падазронага — 34-гадовага жыхара Добруша, раней судзімага. На яго пачалі крымінальную справу за рабаванне. Скрадзеныя грошы канфіскавалі.