Жыхар Ганцавіч паведаміў у міліцыю пра масавы расстрэл
Нядаўнія масавыя расстрэлы людзей у Маскве і Баку выклікалі псіхоз у жыхара вёскі Задуб’е, што на Ганцаўшчыне. Мужчына цэлую гадзіну званіў у Бярозаўскі РАУС і паведамляў, што ў вёсцы забіваюць людзей. Урэшце міліцыянты прыехалі і забралі парушальніка. Ён аштрафаваны на 840 тыс. рублёў. За апошні тыдзень задубенец выкідваў гэты фокус двойчы.