Жыхар Гомельшчыны адстрэліў сабе руку гранатамётам

Следчы аддзел Кармянскага РАУС распачаў крымінальную справу ў дачыненні да жыхара вёскі Ліцвінавічы за незаконнае захоўванне агнястрэльнай зброі. 2 студзеня ў госці да жыхара вёскі Ліцвінавічы прыйшоў 50-гадовы сябар, які прынёс з сабой зараджаны гранатамёт РПГ-18.
Пры сумесным ужыванні спіртных напояў гаспадар гранатамёта вырашыў разабраць агнястрэльную зброю. Прагучаў стрэл, у выніку чаго ў доме пачаўся пажар. Госцю выстралам адарвала кісць правай рукі, цяпер ён знаходзіцца ў лякарні.

Гаспадар дома не пацярпеў. Кармянскія міліцыянты высвятляюць акалічнасці здарэння. Гранатамёт РПГ-18 "Муха" — гранатамёт аднаразовага выкарыстання. Быў прыняты на ўзбраенне ў савецкай арміі ў 1972 годзе.

БелаПАН