Жыхар Гомеля з’еў 19 сасісак за тры хвіліны

Жыхар Гомелю з’еў 19 сасісак за тры хвіліны. Такім чынам ён выйграў конкурс, які ладзіла мясцовае аб’яднанне “Гомельмясамалпрам”. Конкурс праходзіў на плошчы Паўстання ў межах фестывалю “Мяса-малочная краіна — 2010”, паведамляе БелаПАН. Увогуле ж паводле ўмоваў конкурсу трэба было з’есці за тры хвіліны ажно 30 вараных сасісак. З васьмі ўдзельнікаў гэта не змог зрабіць ніхто. Таму перамога дасталася таму, хто паказаў найлепшы вынік, то бок, 19 сасісак за тры хвіліны. Мужчына атрымаў у падарунак некалькі колцаў гэтага мяснога прадукта.