Жыхар Койданава адкрыў стральбу ў мясцовай краме і параніў касіра

Жыхар Койданава адкрыў стральбу ў краме горада і параніў жанчыну-касіра. Затрымаць падазраванага і знайсці выкінуты ім рэвальвер байцам дэпартамента аховы ўдалося за 10 хвілін.
Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Першы канал. Усё адбылося ўдзень. У краму зайшоў мужчына, але на касе аказалася, што яму няма чым заплаціць за пакупку.

Касір сказала, што выклікае міліцыю. У адказ мужчына дастаў рэвальвер і стрэліў. Па шчаслівай выпадковасці жанчына выжыла.

Падчас стрэлу яна падставіла руку і атрымала скразное раненне далоні, куля затрымалася ў косці, у грудной клетцы. На дадзены момант яна паспяхова праапераваная, ніякая небяспека жанчыне не пагражае.