Жыхар Лепельшчыны прывёз у металалом 12 снарадаў

Вясковец з Лепельскага раёну прывёз у пункт прыёму металалому 12 артылерыйскіх снарадаў. Як піша "Рэспубліка", мужчына знайшоў іх на вайсковым палігоне. Замест аплаты за каляровы метал прыёмшчык выклікаў міліцыянтаў і выратавальнікаў. Амаль адначасова з імі прыбылі і сапёры. Яны высветлілі, што снарады вучэбныя, таму эвакуяваць прыёмшчыка і жыхароў бліжэйшых дамоў не давялося.

Няўдалага здатчыка "каляровага металу" палічылі псіхічна нездаровым. Высвятленнем гэтага цяпер і займаюцца праваахоўныя органы і медыкі.