Жыхар Магілёва сабраў фігуру з цвікоў для “Кнігі рэкордаў Гінэса”

Заяўку на чарговы рэкорд для “Кнігі рэкордаў Гінэса” накіраваў жыхар Магілёва Аляксандр Бендзікаў. Ён сабраў фігуру, у якой на капялюшыку цвіка трымаецца яшчэ 219 цвікоў, паведамляе газета “Рэспубліка”.


Да яго Даніэль Урлінг з Люксембурга сабраў такую фігуру, выкарыстаўшы 216 цвікоў.

Да выраба піраміды Аляксандр рыхтаваўся каля паўгода, а на ўдалую зборку фігуры спатрэбілася каля двух гадзінаў.

Бендзікаў ужо з'яўляецца аўтарам чатырох запісаў у “Кнізе рэкордаў Гінэса”.

Фота: "БелТА".