Жыхар Мастоўскага раёна прызнаўся ў падпале трох хат
На 54-гадовага мужчыну пачалі крымінальную справу.
Як інфармуе БелаПАН са спасылкай на Следчы камітэт, 8 траўня ў адной з вёсак Мастоўскага раёна былі падпаленыя трох нежылыя хаты. Выявілася, што злачынства ўчыніў мясцовы жыхар. Мужчына напісаў яўку з пакаяннем.
Свае словы ён пацвердзіў падчас наступных допыту і праверкі сведчанняў на месцы. Зараз высвятляецца памер прычыненай шкоды і матывы злачынства. Пад варту падпальшчыка не бралі.
Фота — bezformata.ru