Жыхар Мсціслаўскага раёна загінуў, трапіўшы пад плуг
Пракуратура Мсціслаўскага раёна праводзіць праверку па факце гібелі 29-гадовага жыхара вёскі Шамава, паведамляе БелаПАН. Як паведаміла старэйшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова, у мінулыя выхадныя малады чалавек дапамагаў аднавяскоўцу разворваць зямельны ўчастак. Кіруючы плугам, у які быў запрэжаны конь, у нейкі момант вясковец упаў. Спужаная жывёла памчала. Спрабуючы яе спыніць, мужчына трапіў пад плуг, атрымаў траўму брушной поласці, ад чаго памёр на месцы здарэння.