Жыхар Оршы адгрыз сабутэльніку нос
У аршанскай кавярні падчас п’янай бойкі 45-гадовы мужчына... амаль што адкусіў маладому хлопцу нос.
У лякарні кавалкі носу пасшывалі, як змаглі, але твар юнака застаўся знявечаным. Каб выглядаць больш-менш прыстойна, яму спатрэбіцца шэраг пластычных аперацый агульным коштам каля 4,5 тысяч долараў.
Грошы на аперацыі маладзён плануе спагнаць у крыўдзіцеля праз суд. Да таго ж у сувязі з інцыдэнтам распачата крымінальная справа.