Жыхар Смаргоні знайшоў у сваім аўтамабілі метровага вужа

Жыхар Смаргоні выявіў у багажніку свайго аўтамабіля велізарную змяю, якая адразу ж схавалася за абшыўкай. На дапамогу мужчына выклікаў выратавальнікаў.  Супрацоўнікі МНС, упершыню выкліканыя з такой незвычайнай нагоды, апранулі адмысловыя рукавіцы і ўзброіліся палкай-рагаткай. Аднак яны ім не спатрэбілася. Пасля нядоўгіх пошукаў выратавальнікі выявілі ў машыне метровую вужаку. Змяю адразу ж адпусцілі ў мясцовую рачулку Гервятку.

Жыхар Смаргоні мяркуе, што вуж правёў у багажніку яго легкавушкі цэлы тыдзень - менавіта столькі прайшло з часу, як гаспадар аўта ездзіў у лес у грыбы.

БЕЛТА