Жыхар Віцебшчыны выйграў мільярд у латарэю
Жыхар Віцебскай вобласці, актыўны аматар гульні "Суперлато" выйграў 1 мільярд рублёў, паведамляе БЕЛТА. Сертыфікат на гэтую суму шчасліўчыку ўручылі ў Міністэрстве спорту і турызму. Пераможца са свайго выйгрышу выдаў па дзесяць мільёнаў рублёў Віцебскаму дому дзіцяці і Храму Ўваскрашэння Хрыстова ў Віцебску, таксама перадаў туды падарункі — карціны. Пры гэтым адзначыў, што яму было вельмі прыемна падзяліцца сваім выйгрышам з дзецьмі, а таксама зрабіць ахвяраванне на храм.