Жыхар Віцебшчыны знайшоў на сваім гародзе зуб маманта
Нечаканы ўраджай сабраў жыхар Віцебскай вобласці. У сваім гародзе мужчына знайшоў зуб маманта, паведамляе тэлерадыёкампанія "Мір". У гістарычную каштоўнасць знаходкі спачатку ніхто не верыў. Але экспертыза ў абласным краязнаўчым музеі пацвердзіла: зуб належаў менавіта маманту.
На тэрыторыі нашай краіны дагістарычныя волаты жылі 90 тысяч гадоў назад. Прыкладна з тых часоў разец і захоўваўся ў зямлі. Зараз ён заняў ганаровае месца ў музейнай вітрыне. Зуб — пакуль адзіны прадмет у мясцовай палеанталагічнай калекцыі.