Жыхар Віцебска атрымаў два гады за анкету на сайце знаёмстваў
На два гады з адтэрміноўкай асуджаны віцебскі хлопец, які зарэгістраваў на сайце знаёмстваў анкету ад імя сваёй сяброўкі з прапановай сэкс-паслуг. Ён не толькі перапісваўся ад яе імя з мужчынамі, але і змясціў на сайце сапраўдны нумар тэлефона дзяўчыны. Калі яе пачалі турбаваць тэлефанаваннямі зняважлівага характару, дзяўчына звярнулася да праваахоўных органаў. Высветлілася, што хлопец не збіраўся ёй ні за што помсціць, проста такім чынам весела бавіў час. Яму прысудзілі таксама сплаціць буйны штраф на карысць пацярпелай.