Жыхар Віцебска хацеў атруціць былую жонку ртуццю

Пільнасць былога дзевера выратавала віцяблянцы калі не жыццё, дык здароўе дакладна. Падчас сумеснай выпіўкі яе былы муж расказаў свайму брату, што збіраецца забіць кабету, каб завалодаць кватэрай, дзе пасля разводу яны працягвалі жыць абодва. Мужчына вырашыў атруціць жонку ртуццю і нават забраў у брата два тэрмометры.  Праз колькі дзён брат папярэдзіў былую сваячку, што ёй пагражае небяспека. Жанчына агледзела свой пакой і сапраўды знайшла ртуць. Шарыкі знаходзіліся ў шчылінах пад яе ложкам. Выратавальнікі правялі дэмеркурызацыю памяшкання, а праваахоўныя органы распачалі праверку.