Жыхара Брэста падазраюць у абрабаванні касы на цеплаходзе

У абрабаванні касы бару на прагулачным цеплаходзе падазраецца 31-гадовы жыхар Брэста. Паводле звестак следства, уначы 7 ліпеня мужчына нахабна падышоў да касы і забраў адтуль 1 мільён 700 тысяч рублёў, і ўцёк. Цеплаход "Гродна" ў той час стаяў на прычале.
Праз некалькі гадзінаў злодзея затрымалі ў адным з брэсцкіх дыска-бараў. Частка скрадзеных грошай была пры ім. Раней ён ужо быў асуджаны за рабунак і махлярства. Распачатая крымінальная справа. 

БелаПАН